Удзел старшыні прафсаюза БДАМЛМ ў II справаздачна-выбарчай канферэнцыі Цэнтральнага раённага г. Мінска аб’яднання прафсаюзаў
15 лістапада 2024 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Філімонцава Марына Аляксееўна прыняла ўдзел у II справаздачна-выбарнай канферэнцыі Цэнтральнага раённага г.Мінска аб’яднання прафсаюзаў, якое адбылося ў актавай зале ЗАТ «Атлант».
Парадак дня канферэнцыі ўключаў справаздачу аб праведзенай рабоце за пяцігодку і вылучэнне дэлегатаў на VI з’езд Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Варанецкі Валерый Віктаравіч, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міронава Ірына Уладзіміраўна.
Падчас адкрыцця канферэнцыі Цэнтральнага раённага г. Мінска аб’яднання прафсаюзаў |
Падчас выступлення В.В.Вараніцкага |