Аб удзеле кіраўнікоў і работнікаў архіўнай галіны Беларусі ў канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні»
25 кастрычніка на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні – 2024: гісторыя: навука, адукацыя, памяць (да 90-годдзя гістарычнага факультэта БДУ)».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце БДУ, д.х.н.. прафесар А.У.Блахін. Ён падкрэсліў важнасць правядзення такога прадстаўнічага форуму, адзначыў вялікі ўклад прафесарска-выкладчыцкага саставу гістарычнага факультэта ў развіццё гуманітарнай навукі Беларусі.
Дэкан гістарычнага факультэта, д.г.н.. прафесар А.Г.Каханоўскі прывітаў удзельнікаў форуму і расказаў аб асноўных напрамках адукацыйнага і выхаваўчага працэсу, які рэалізуецца факультэтам пры падрыхтоўцы спецыялістаў.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў у сваім прывітальным слове адзначыў слаўныя навуковыя традыцыі факультэта і высокі прафесіяналізм прафесарска-выкладчыцкага складу. Асобныя словы падзякі былі выказаны на якасную падрыхтоўку спецыялістаў у галіне архіўнай справы і справаводства. А.Л.Воінаў адзначыў цеснае ўзаемадзеянне архіўных устаноў рэспублікі з гістарычным факультэтам у галіне выдавецкай, выставачнай і навуковай дзейнасці. У якасці падарунка дырэктар Дэпартамента перадаў у бібліятэку факультэта фундаментальны ілюстраваны зборнік дакументаў «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі…», падрыхтаваны архівістамі ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза адзначыў вялікую сумесную работу вучоных Інстытута і выкладчыкаў факультэта па вызначэнні асноўных напрамкаў развіцця гістарычнай навукі Беларусі.
У секцыйных пасяджэннях прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі архіўных устаноў рэспублікі: дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А.К.Дземянюк (даклад: «Дзейнасць Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці ў выдавецкіх і выставачных праектах»); намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ В.Ю.Манзуль (даклад: «Гісторыя прысваення Дзяржаўнага знака якасці СССР беларускай прадукцыі ў 1960–1980-я гг. (па дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь); малодшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.В.Пяцюкевіч (даклад: «Губіць людзей не піва… «: барацьба з п’янствам у БССР у перыяд НЭПу (1921–1928 гг.)»; –1939 гг».); вядучы архівіст фондаў асабістага паходжання НАРБ Т.І.Брылёва (даклад: «Перасяленне беларускага насельніцтва з Польшчы ў Мінскую вобласць у 1944–1947 гг».).
Канферэнцыя прайшла на высокім навукова-метадычным узроўні, а даклады архівістаў выклікалі вялікую цікавасць.
![]() |
1. Прэзідыум канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні – 2024». |
![]() |
2. Выступленне з прывітальным словам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава. |
![]() |
3. Уручэнне А.Л.Воінавым кнігі «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі…» дэкану факультэта А.Р.Каханоўскаму |
![]() |
4. Прывітальнае слова А.Г.Каханоўскага |
![]() |
5. Прывітальнае слова В.Л.Лакізы |