Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 23 кастрычніка 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова».

У ходзе экскурсіі, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў.

Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Вызваленне горада Магілёва», «Уз’яднанне».

А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва.

 

1. Студэнты азнаёміліся з дакументальнымі выставамі
2. Студэнты на экскурсіі ў архіве
3. Студэнты праглядаюць дакументальныя фільмы