Аб правядзенні другога архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

18 кастрычніка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнаямлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены другі архіўны ўрок «Цішыня ў чытальнай зале» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна».

Заняткі праводзіліся ў форме ўрока-лекцыі. Навучэнцы азнаёміліся з правіламі працы ў чытальнай зале, тактыкай даследавання архіўных дакументаў з дапамогай даведніка, прагледзелі фільм пра дзейнасць НГАБ ў Гродна.

 

1. Навучэнцы ў чытальнай зале архіва.
2. Пад час прагляду фільма.