Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў круглым стале па абмене вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіваў»
11 кастрычніка 2024 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава з дапамогай відэаканферэнцсувязі прыняла ўдзел у расійска-беларускім круглым стале па абмене вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіваў», арганізатарам якога выступіла Дзяржаўная казённая ўстанова «Ленінградскі абласны дзяржаўны архіў у г.Выбаргу».
Карапузава Г.Г. выступіла з дакладам «Выставачная дзейнасць Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці».