Адкрыццё выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»

Да Дня маці і Дня бацькі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) прадставіў выставу «Бацькоўскім быў мне кожны крок…». Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося 14 кастрычніка 2024 года на базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Цэнтральнага апарату Міністэрства і Дэпартамента па архівах і справаводстве. Кіраўнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Скамарошчанка Міхаіл Мікалаевіч звярнуўся да прысутных з прывітальнай прамовай і віншаваннямі з нагоды свята.

Дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена Аляксандраўна распавяла калегам аб рабоце архіва-музея, складзе фондаў і найбольш значных дасягненнях архівістаў у галіне збірання і захоўвання дакументаў па гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі.

Куратар выставы, вядучы архівіст Мізон Наталля Аляксандраўна распавяла пра ідэю выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» і пракаментавала прадстаўленыя на выставе дакументы.

 

1. Кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы М.М.Скамарошчанка падчас вітальнай сустрэчы на адкрыцці выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас адкрыцця выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»
3. Вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас куратарскай экскурсіі па выставе «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»
4. Работнікі Цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі падчас адкрыцця выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»