Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» палаца Румянцава і Паскевічаў у Гомелі

3 кастрычніка 2024 года напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», якія на працягу года прынялі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці архіва, былі заахвочаны экскурсіяй у палац Румянцава і Паскевічаў у Гомелі.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль – адна са старэйшых музейных устаноў Рэспублікі Беларусь. Збор музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля – адзін з найбагацейшых у Рэспубліцы Беларусь. Асновай калекцыі паслужылі мемарыяльныя прадметы з калекцый Румянцавых і Паскевічаў. Збор дае ўяўленне аб убранні багатых дваранскіх сядзіб канца XIX ст. Супрацоўнікі архіва азнаёміліся з унікальнымі калекцыямі фондаў музея, такімі як: мемарыяльныя рэчы сям’і Паскевічаў; збор рукапісных і старадрукаваных кніг; іканапісы і культавых прадметаў, калекцыя жывапісу гомельскіх мастакоў. Гомельскі гісторык і краязнаўца Юрый Панкоў, супрацоўнік музея, расказаў калектыву архіва аб выдатных дзяржаўных дзеячах, военачальніках, прадстаўніках навукі, культуры, адукацыі, жыццё і дзейнасць якіх была звязана з гісторыяй краю.

Экскурсіі ў музеі ўзбагачаюць культурны досвед, павялічваюць агульную эрудыцыю супрацоўнікаў і з’яўляюцца адным з фактараў паспяховага развіцця калектыва архіва.

 

1. Супрацоўнікі архіва знаёмяцца з экспазіцыяй музея.
2. Супрацоўнік музея Юрый Панкоў расказвае архівістам пра музейныя калекцыі.