Аб наведванні выставы кніг, прысвечанай Дню пажылога чалавека супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

01.10.2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі выставу кніг, прысвечаную Дню пажылога чалавека ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна.

З 1992 года кожны год 1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень пажылых людзей. Пажылыя людзі – гэта наш гонар, наш здабытак. У свой час яны працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну пакаленням багаты вопыт і мудрасць. Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян старэйшага пакалення, падтрымка іх сацыяльнага статусу і забеспячэнне актыўнага даўгалецця з’яўляюцца важнейшымі складальнікамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У фае абласной бібліятэкі прадстаўлены нарматыўныя і прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь па тэме медыцынскага і сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей. Размешчаны кнігі з карыснымі парадамі: як у пажылым узросце заставацца энергічнымі, творча актыўнымі, захаваць здароўе, маладосць, даўгалецце. Прадстаўлена новая мастацкая літаратура і перыёдыка, кіраўніцтва па рукадзеллі і іншым заняткам для душы.

Штогод калектыў архіва віншуе ветэранаў архіўнай галіны з Днём пажылога чалавека і з надыходзячым Днём архівіста, накіроўвае ім віншавальныя паштоўкі з цёплымі словамі падзякі за іх уклад у архіўную галіну.

На фота: Экспанаты выставы.