ЗДА ў г.Рэчыцы выдаў даведнік па фондах архіва

У 2024 годзе ўбачыў свет даведнік па фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы. Даведнік ўяўляе сабой сістэматызаваны пералік характарыстык фондаў, якія змястоўваюць архіўныя дакументы па азначанай тэме (органы ўлады, прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя і інш.) храналагічнага перыяду з 1943 па 2022 год. Характарыстыкі фондаў уключаюць у сябе гісторыка-архіўныя даведкі аб фондаўтваральніках і анатацыі дакументаў.

Апрача таго, у даведніку прыведзены кароткая даведка па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню раёнаў зоны абслугоўвання Рэчыцкага дзяржархіва (Брагінскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі), паказальнікі (геаграфічны; устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, прыведзеных у анатацыях дакументаў) і ілюстрацыі – найбольш цікавыя і змястоўныя архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю раёнаў пасля Вялікай Айчыннай вайны.

На фота: Даведнік па фондах ЗДА ў г.Рэчыцы.