Сустрэча са студэнтамі 1 курса гістарычнага факультэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
01 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі 1 курса гістарычнага факультэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З прывітальным словам перад будучымі гісторыкамі-архівістамі выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк. Ён распавёў аб асноўных напрамках работы архіва, а таксама мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам у Год якасці.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю архіва, структуры, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
Госці азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі архіва: «100-лет со дня рождения Аксёнова Александра Никифоровича – государственного и партийного деятеля, первого секретаря ЦК ЛКСМБ, секретаря ЦК ВЛКСМ, второго секретаря Центрального комитета Коммунистической партии Белоруссии, Председателя Совета Министров БССР, Министра внутренних дел БССР, председателя Госкомитета СССР по телевидению и радиовещанию, Чрезвычайного и Полномочного Посла СССР в Польской Народной Республике», «Под знаком качества», а также баннерной выставкой «Республика – партизанка».
Студэнты наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш.дакументамі.
Дарагуш І.У. адказала на пытанні, якія цікавяць і распавяла аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні навукова-даследчых работ. Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта К.І. Казак падкрэсліў значнасць архіва ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, для будучага пакалення.
![]() |
| 1. Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К. Дземянюк вітае гасцей. |
![]() |
| 2. Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К. Дземянюк і дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта К.І. Казак праводзяць гутарку са студэнтамі. |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва. |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У. Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва. |
![]() |
| 5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш. |
![]() |
| 6. Студэнты знаёмяцца з экспазіцыяй выставы. |
![]() |
| 7. Студэнты знаёмяцца з выданнямі архіва. |
![]() |
| 8. Студэнты падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 9. Студэнты падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 10. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 11. Дзямянюк А.К., Дарагуш І.У., Казак К.І. са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. |










