Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» пашырае міжнародныя сувязі

У рамках развіцця міжнародных адносін і пашырэння супрацоўніцтва ў галіне архіўнай справы на аснове раўнапраўя, партнёрства і ўзаемнай карысці, 26 верасня бягучага года заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (дырэктар Сушчэвіч А.М.) і Дзяржаўнай казённай архіўнай установай «Цэнтральны дзяржаўны архіў Рэспублікі Мардовія» (дырэктар Шытаў А.М.).