Адзіны дзень бяспекі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»

26 верасня 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшоў Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога прадстаўнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях давялі да ведама калектыву дзяржархіва статыстычную інфармацыю аб колькасці і асноўных прычынах пажараў, якія адбыліся ў раёне і рэспубліцы ў цэлым, гібелі людзей ад іншых знешніх прычын. Праведзены прафілактычная гутарка аб правілах паводзін ва ўмовах аварый, няштатных сітуацый і інструктаж па пажарнай бяспецы, а таксама прадэманстраваны тэматычны відэаролік.

Валанцёр Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа расказала і паказала архівістам, як правільна аказваць першую дапамогу (самадапамога і ўзаемадапамога), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў.

 

1. Прадстаўнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях інфармуе калектыў дзяржархіва аб асноўных прычынах пажараў у жылых памяшканнях.
2. Прадстаўнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіць інструктаж па пажарнай бяспецы з работнікамі дзяржархіва.
3. У час заняткаў па аказанні першай дапамогі.
4. У час заняткаў па аказанні першай дапамогі.
5. У час заняткаў па аказанні першай дапамогі.
6. У час заняткаў па аказанні першай дапамогі.