Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

25 верасня 2024 года адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.

А.Л.Воінаў азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў, а таксама з асаблівасцямі арганізацыі прыёму грамадзян; наведаў чытальную залу, архівасховішчы і лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. У ходзе візіту абмяркоўваліся перспектывы развіцця архіва, былі вызначаны задачы на бліжэйшы перыяд.

 

1. А.Л.Воінаў падчас наведвання чытальнай залы Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці
2. Наведванне лабараторыі па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў