БДАМЛМ наведаў Трэці Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва

20 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Н.П.Прынько наведалі Трэці Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прысвечаны 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага цырка,

На сталічным манежы з яркімі і складанымі нумарамі ва ўсіх цыркавых жанрах — ад акрабатыкі і жанглявання да дрэсуры і клаўнады выступілі артысты з 17 краін свету — Азербайджана, Аргенціны, Аўстраліі, Беларусі, Італіі, Венгрыі, В’етнама, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Калумбіі, Кыргызстана, Малдовы, Партугаліі, Расіі, Узбекістана, Францыі і Эфіопіі

У журы былі запрошаны вядомыя ў гэтай сферы прадзюсары, рэжысёры і дырэктары. Сярод іх генеральны дырэктар, мастацкі кіраўнік Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары Максім Нікулін, прэзідэнт Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва ў Сен-Поль-ле-Дакс Бруна Лалой, дырэктар Казанскага дзяржаўнага цырка Эльміра Булатава і многія іншыя.

У адкрыцці фестывалю прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама А.В.Стрыгельскі, які перадаў прывітальны адрас старшыні Мінскага гарвыканкама У.Я.Кухарава.

Выказваем падзяку дырэктару Белдзяржцырка Уладзіміру Анатольевічу Шабану за ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі сусветнага цыркавога мастацтва з усяго свету.

 

1. А.А.Макаранка і Н.П.Прынько перад пачаткам
2. Удзельнікі мерапрыемства са сцягамі сваіх краін
3. Фрагмент выступлення беларускіх артыстаў