Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, і ў рамках акцыі «Архівы – школе» 18 верасня 2024 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (будынак па вул. Энгельса, 8) наведалі навучэнцы 3-га курса УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання».

Рабят азнаёмілі з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на выстаўцы, прысвечанай 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, якія распавядаюць аб першых мерапрыемствах савецкай улады ў заходніх абласцях Беларусі, уз’яднаных з БССР.

Далей для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

Фота 1. Навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання знаёмяцца з выстаўкай дакументаў.
Фота 2. Архівіст Раўнейка Р.А. расказвае навучэнцам аб умовах захоўвання дакументаў у архівасховішчы.