Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне» і экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

17 верасня 2024 года ў рамках святкавання Дня народнага адзінства і акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з экскурсіяй наведалі вучні трох класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва».

У чытальнай зале дзецям быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм заснаваны на кінахроніцы 1939 года і прысвечаны аб’яднанню беларускіх земляў.

Затым рабяты наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе сваімі вачамі змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і што робяць архівісты для арганізацыі працэсу аблічбоўкі.

 

1. Вядучы архівіст Аляксандр Петухоў праводзіць экскурсію для школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва»
2. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Людміла Саланінка паказвае працэс аблічбоўкі дакументаў.
3. Школьнікі ў архівасховішчы.
4-5. Прагляд фільма «Уз’яднанне» школьнікамі ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва»