Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне»
17 верасня ў Дзень народнага адзінства Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі падапечныя аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Госці пабывалі на агляднай экскурсіі па архіве, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў.
У чытальнай зале архіва наведвальнікам былі прадэманстраваны стэндавая выстава «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Кобрыншчына ў дакументах 1939-1941 гг.» і дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваныя да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
1. Госці архіва падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне» |
2. Наведвальнікі падчас экскурсіі па архіве |