Аб удзеле Дзяржархіва ў г. Оршы ў мерапрыемстве, арганізаваным Віцебскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

У рамках правядзення Дня народнага адзінства дырэктар Дзяржархіва ў г. Оршы Берговіна Алеся і праарганізатар архіва Корбан Алеся прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Віцебскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У рамках правядзення мерапрыемства ўдзельнікі пабывалі на малой Радзіме нашага Прэзідэнта ў аграгарадку Александрыя, наведалі школу, у якой ён вучыўся, праехаліся па ўзорных вуліцах пасёлка.

Сталі ўдзельнікамі захапляльнага майстар-класа па вырабе посуду з гліны ў Аршанскім цэнтры рамёстваў. Гасцям было прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць пэўныя гліняныя вырабы.