Напярэдадні Дня народнага адзінства Дзяржархіў Віцебскай вобласці праводзіць мерапрыемствы з паказам фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага БДАКФФД

Свята 17 верасня – Дзень народнага адзінства, для беларусаў нацыянальнае свята. Гэты дзень з’яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі краіны і сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.

У гэтым годзе мы адзначаем 85-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Да знамянальнай падзеі Дзяржархіў Віцебскай вобласці праводзіць серыю мерапрыемстваў, першае з якіх адбылося 12 верасня: супрацоўнікі архіва наведалі прэм’еру фільма «Культурны код».

13 верасня на тэлеканале «Беларусь – 4» (Тэлерадыёкампанія «Віцебск») выйшла ў эфір перадача «Віцебскі час», прысвечанная 17 верасня 1939 года з удзелам намесніка дырэктара Таццяны Буевіч.

Сёння, 16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, адбыўся шэраг мерапрыемстваў, ключавым момантам якіх з’явілася дэманстрацыя фільма, падрыхтаванага БДАКФФД «Уз’яднанне».

Першай прайшла сустрэча з супрацоўнікамі Віцебскай філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

На базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбылося адразу дзве сустрэчы: адна з іх – у рамках тэматычнага вечара «Беларусь адзіная» для калектываў устаноў і прадпрыемстваў, школьнікаў г.Віцебска (супрацоўнікаў самога архіва, абласной бібліятэкі імя У.І. .Леніна, прадстаўнікоў устаноў і арганізацый Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Віцебскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, навучэнцаў СШ № 28 г.Віцебска); і другая сустрэча – Гадзіна інфармацыі «Сіла адзінства» са студэнтамі 1 курса Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» на тэму «17 верасня – Дзень народнага адзінства».

Адначасова працавала міні-выстава дакументаў з фондаў партыйных камітэтаў, якія функцыянавалі ў 1940 – 1941 гг. на тэрыторыі далучаных заходніх рэгіёнаў.

Мерапрыемствы выклікалі жывы водгук у слухачоў.

 

1. Момант тэлеперадачы «Віцебскі час», прысвечанай 17 верасня 1939 года з удзелам намесніка дырэктара Таццяны Буевіч.
2. У час мерапрыемства ў Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»;
3. У час мерапрыемства ў Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»;
4. Тэматычны вечар «Беларусь адзіная» адкрывае загадчыца аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна Ларыса Рагачова;
5. Перад пачаткам дэманстрацыі фільма «Уз’яднанні» на тэматычным вечары «Беларусь адзіная» выступіла Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці;
6. У зале падчас тэматычнага вечара «Беларусь адзіная»;
7. Праходзіць сустрэча са студэнтамі 1 курса Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» на тэму «17 верасня – Дзень народнага адзінства».
8. Праходзіць сустрэча са студэнтамі 1 курса Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» на тэму «17 верасня – Дзень народнага адзінства».