Аб наведванні выставы, прысвечанай Дню народнага адзінства супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
12 верасня 2024 года ў рамках святкавання 17 верасня – Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі тэматычную выставу «17 верасня – Дзень народнага адзінства» ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна, на якой шырока былі прадстаўлены артыкулы, кнігі па дадзенай тэматыцы.
17 верасня 2024 года Беларусь у 4-ы раз адзначае свята – Дзень народнага адзінства. 17 верасня 2021 г. стаў першым Днём народнага адзінства ў гісторыі Беларусі. Указ № 206 аб святкаванні 17 верасня 2021 года ў якасці Дня народнага адзінства быў падпісаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 7 чэрвеня 2021 года. Свята прымеркаванае да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі (17 верасня 1939 года) у выніку якога ажыццявілася Уз’яднанне заходніх і ўсходніх земляў Беларусі (тады БССР). 17 верасня 1939 года Чырвонае войска здзейсніла акт гістарычнай справядлівасці, вярнуўшы істотную частку беларускіх земляў з спрадвечна беларускім народам, падзеленым супраць яго волі па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы ва ўлонне роднай краіны.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва і бібліятэкі на выстаўцы «17 верасня-Дзень народнага адзінства». |
![]() |
2. Экспанаты выставы. |
![]() |
3. Экспанаты выставы. |
![]() |
4. Экспанаты выставы. |