Аб удзеле вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі» (да 525-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права)

6 верасня 2024 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена Міжнародная навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да Дня горада і да 525-годдзя атрымання ім Магдэбургскага права пад назвай «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Падчас працы канферэнцыі былі агучаны цікавыя даклады, якія ахопліваюць гісторыі нашай сталіца ад часоў сярэднявечча да нашых дзён.

У працы канферэнцыі з прэзентацыяй дакументальнага фільма з фондаў архіва «Майдэборскае права, альбо Малое падарожжа ў сярэднявечны беларускі горад», зняты рэжысёрам В.М.Сукманавым у 1992 г. прыняла ўдзел вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.І.Траццяк.

 

1. Падчас Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі» (да 525-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права), 6 верасня 2024 г.
2. Падчас прэзентацыі Фільма «Майдэборскае права, альбо Малое падарожжа ў сяреднявечны беларускі горад» з фондаў БДАКФФД на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі» (да 525-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права), 6 верасня 2024 г.
3. Падчас Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі» (да 525-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права), 6 верасня 2024 г.