Аб удзеле работнікаў архіва ў грамадска-палітычным форуме «Беларусь адзіная»

5 верасня 2024 года загадчык лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Галіна Анатольеўна Бурковіч і вядучы архівіст-рэстаўратар Маргарыта Аркадзьеўна Шмалій «Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у грамадска-палітычным форуме «Беларусь адзіная» ў г. Салігорску.

Акцыя «Беларусь адзіная», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, стартуе ў рэспубліцы ўжо не першы год. Галоўнай тэмай акцыі сёлета стала мірнае развіццё нашай краіны. Сустрэцца з прадстаўнікамі розных рэгіёнаў прыехалі вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы. Удзельнікі форуму адкрыта абмеркавалі не толькі ваенна-палітычныя, але і эканамічныя, а таксама сацыяльныя пытанні, праблемы дэмаграфіі.

На фота: Удзельнікі грамадска-палітычнага форума «Беларусь адзіная» у г. Салігорску, 5 верасня 2024 г.