Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Архівы – школе», прысвечаныя Дню народнага адзінства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
6 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства для студэнтаў і выкладчыкаў УА «Прыборскі дзяржаўны каледж».
Навучэнцаў сустракаў дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч, які распавёў аб працы архіва і прадставіў прысутным пастаянна дзейную банэрную выставу «Гомельшчына непакораная». Далей, студэнтам і выкладчыкам была прадстаўлена выстава на стэндах «Адзіная Беларусь – гістарычная справядлівасць», якая размясцілася ў чытальнай зале архіва.
Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч у сваёй лекцыі расказаў навучэнцам аб тым, што дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, па выніках якога, у прыватнасці, Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.
Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч падрабязна спыніўся на гістарычных фактах, якія ляглі ў аснову свята, напрыклад, ён адзначыў, што беларускі народ супраць сваёй волі быў падзелены ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы і падзеі 17 верасня 1939 г. дазволілі аднавіць адзінства беларускага народа. Дырэктар архіва ў лекцыі акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці.
Далей, для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па архівасховішчы, падчас якой архівіст 2 кв. кат. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з асноўнымі ўмовамі пастаяннага захоўвання дакументаў, а таксама аб метадах пераводу дакументаў у электронны фармат.
Дзеці праявілі вялікую цікавасць да архіва, задавалі шмат пытанняў і выказалі жаданне ў далейшым наведваць архіў на рэгулярнай аснове.
![]() |
1. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч вітае навучэнцаў і выкладчыкаў УА «Прыборскі дзяржаўны каледж». |
![]() |
2. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч праводзіць лекцыю ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
3. Навучэнцы і выкладчыкі каледжа падчас лекцыі ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
4. Архівіст 2 кв. кат. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка праводзіць экскурсію па архівасховішчы. |