Работнікі Занальнага дзяржархіва парадавалі яркім фларыстычным кутком жыхароў і гасцей Рэчыцы

7 верасня 2024 года ў рамках святкавання Дня горада адбыўся конкурс-выстаўка кветкавых кампазіцый «Квітней, любімая Рэчыца!», у якім прынялі ўдзел і занялі ганаровае 2-е месца работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы.

Выстаўка і кампазіцыі падкрэслівалі прафесійную дзейнасць архівістаў. Сваімі рукамі яны падрыхтавалі для конкурса кветкавую падшыўку з газет, сэрца «Я люблю Рэчыцу», стэлаж з картону, букеты з восеньскіх кветак і інш. Куток стракацеў фарбамі і прыцягваў погляд жыхароў і гасцей Рэчыцы.

 

1. Дыплом ЗДА ў г. Рэчыцы за 2-е месца ў конкурсе-выстаўцы кветкавых кампазіцый «Квітней, любімая Рэчыца!»
2. Кветкавая кампазіцыя ЗДА ў г. Рэчыцы
3. Вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Г.С. Жандарава прадстаўляе кветкавую кампазіцыю архіва ўвазе рэчычан
4. Калектыў ЗДА ў г. Рэчыцы са сваёй кветкавай кампазіцыяй
5. Экспанаты кветкавай кампазіцыі ЗДА ў г. Рэчыцы
6. Экспанаты кветкавай кампазіцыі ЗДА ў г. Рэчыцы
7. Экспанаты кветкавай кампазіцыі ЗДА ў г. Рэчыцы
8. Экспанаты кветкавай кампазіцыі ЗДА ў г. Рэчыцы