Супрацоўнiкi Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі»
6 верасня 2024 г.у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 525-годдзя атрымання Мінскам Магдэбургскага права.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел наступныя супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь:
– вядучы архівіст аддзела публікацый В.М.Бароўская (даклад «Дзейнасць консульскіх службаў Польшчы ў Мінску (1921-1938 гг.)»);
– вядучы архівіст сектара па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі У.П.Гарматны (даклад «Мінск як цэнтр вывучэння Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.»);
– вядучы навуковы супрацоўнік сектара па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.Г.Мазец (даклад «Некаторыя аспекты развіцця транспартнай інфраструктуры Мінска ў 1950-1980-х гг.»);
– намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм У.Ю.Монзуль (даклад «Новыя шматкватэрныя дамы г.Мінска 1945-1953 гг. ва ўспрыманні сучаснікаў (па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і перыядычным друку)»);
– малодшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.У.Пецюкевіч (даклад ««Каменданта не відаць»: жыллёвая гаспадарка г.Мінска ў пісьмовых зваротах грамадзян (1921-1928 гг.)»).
![]() |
1. Падчас правядзення канферэнцыі |
![]() |
2. Даклад Пецюкевіч Т.У. |
![]() |
3. Даклад Монзуля У.Ю. |
![]() |
4. Выступае Мазец В.Г. |