Правядзенне семінара для прадстаўнікоў Шклоўскага райвыканкама ўстановай «Дзяржаўным архівам Магілёўскай вобласці»

01.08.2028 для работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» архівістамі аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства дзяржархіва праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)». Семінар арганізаваны дзяржархівам сумесна са Шклоўскім раённым выканаўчым камітэтам на базе райвыканкама.

У ходзе семінара абмеркавалі змены ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць архіўную справу і справаводства. Адмысловая ўвага была нададзена новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях. У прыватнасці, складу дакументацыі, на якую распаўсюджваецца дзеянне Інструкцыі, складанню наменклатуры спраў, тэрмінам захоўвання дакументаў, фармаванню спраў, афармленню вокладак, складанню вопісаў спраў, умовам захоўвання дакументаў і спраў на папяровых носьбітах, а таксама дакументаў у электронным выглядзе, правядзенню праверкі наяўнасці і стану спраў і іншым актуальным пытанням.

Спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў арганізацый.

Увага ўдзельнікаў звернута на неабходнасць афармлення падпіскі на галіновы навукова-практычны часопіс «Архівы і справаводства».

 

1 Прадстаўнікі арганізацый падчас правядзення семінара.
2 Выступленне вядучага архівіста Г.В.Кудзінай.