Аб наведванні музея Вялікай Айчыннай вайны ў Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

1 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведалі музейны пакой у Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.

Па ініцыятыве начальніка ўпраўлення А.А. Марозавай быў арганізаваны музей Вялікай Айчыннай вайны. Пры арганізацыі музея былі выкарыстаны архіўныя матэрыялы ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці». Дырэктар архіва Набокава Алена перадала ў дар музею кнігу «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў….».

 

1. Начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці А.А.Марозава і дырэктар архіва А.А.Набокава.
2. Супрацоўнікі архіва А.А.Набокава, С.М.Брузгіна, Т.У.Шэўчык і начальнік упраўлення А.А.Марозава ў музейным пакоі.
3. Кніга памяці ў музейным пакоі.
4. Экспанаты выставы.