Сход калектыву БДАМЛМ з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь
15 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея, на якім былі абмеркаваны падзеі ў краіне і за мяжой. Асаблівая ўвага была нададзена святкаванню 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
На сходзе з дакладам выступіла дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка, у якім расказала пра гісторыю станаўлення Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь і пра тое, які шлях прайшла наша краіна на працягу 30 гадоў: ад эканамічнага крызісу да харчовай бяспекі, будаўніцтва АЭС і заваявання космасу. Акрамя таго, адбыўся прагляд дакументальнага відэафільма «У прэзідэнцкім шляху», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў сумесна з Агенцтвам тэлевізійных навін у рамках праекта «У адкрытым доступе».
![]() |
А.А.Макаранка падчас выступу перад калектывам БДАМЛМ |
![]() |
Калектыў БДАМЛМ падчас правядзення сходу |