Кіналекторый у ваенкамаце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў

Да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ваенным камісарыяце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў адбыўся сход калектыву ваенкамата і членаў Рэчыцкай раённай ветэранскай арганізацыі. У час сходу супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва правялі кіналекторый. Яны паведамілі аўдыторыі асноўныя звесткі аб вызваленні Беларусі Чырвонай Арміяй у 1943-1944 гг., пасля чаго быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

На фота: Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А. Жарносенка інфарміруе калектыў ваенкамата Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў і членаў Рэчыцкай раённай ветэранскай арганізацыі аб фільме «Вызваленне» перад паказам.