26 чэрвеня 2024 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

На пасяджэнні савета былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за II квартал 2024 года. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, І.А.Ганчарова, А.В.Тананаў, А.А.Недашкоўская, Л.М.Цымбал, К.П.Дзярновіч, А.В.Шумская, В.С.Пазднякоў.

Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую адзнаку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай рабоце над імі.

Актыўны ўдзел у рабоце савета прынялі намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.У.Качаткова, намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава. Яны далі карысныя парады і выказалі каштоўныя заўвагі па падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў праектах.

Дадаткова на пасяджэнні Вучонага савета былі разгледжаны два пытанні: «Аб распрацоўцы ўніфікаваных патрабаванняў да афармлення арганізацыйна- расарадчых дакументаў і іх стандартызацыі» (інфармацыя малодшага навуковага супрацоўніка аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчука) і аб ходзе падрыхтоўкі дысертацыі на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Палітыка памяці новых незалежных дзяржаў Цэнтральнай Азіі (1991 г. − пачатак 2020-х гг.)» (інфармацыя малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археаграфіі М.А.Касяка). У працэсе адбыўшайся дыскусіі суіскальніку навуковай ступені былі выказаны слушныя заўвагі і дадзены карысныя парады па далейшай рабоце над дысертацыйным даследаваннем.

 

1.Са справаздачай выступае стажор малодшага навуковага супрацоўніка аддзела архівазнаўства А.В.Тананаў
2. Удзельнікі пасяджэння Вучонага савета