Установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведалі прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый дзяржаўных органаў на чале са старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандрам Васільевічам Матарасам.

27 чэрвеня 2024 г. прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый дзяржаўных органаў на чале са старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандрам Васільевічам Матарасам наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв).

З прывітальным словам перад запрошанымі гасцямі выступіў дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч. У сваёй прамове ён распавёў пра гісторыю стварэння архіва, яго асноўныя кірункі дзейнасці. Вялікую ўвагу ў сваёй уступнай прамове Андрэй Мікалаевіч удзяліў дзяржаўнай сімволіцы Беларусі.

«Дзяржаўныя сімвалы рэспублікі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа – імкненне народа да незалежнага і мірнага жыцця», – адзначыў дырэктар архіва.

Увазе гасцей таксама была прадстаўлена выстава «Гомельшчына непакорная». Гэты выставачны праект з’яўляецца важкім укладам у вялікую працу, якая праводзіцца архіўнымі ўстановамі па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).

Таксама ў чытальнай зале абласнога архіва старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў Аляксандр Васільевіч Матарас для ўдзельнікаў мерапрыемства прадставіў дакументальную выставу «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі».

«Упершыню ў гісторыі краіны інстытут прэзідэнцтва быў уведзены ў 1994 годзе з прыняццем першай Канстытуцыі суверэннай дзяржавы. Гэта стала ключавым этапам у фарміраванні моцнай і ўстойлівай выканаўчай улады ў Беларусі», – адзначыў Аляксандр Васільевіч Матарас.

Акрамя таго, ДАГв для запрошаных гасцей Гомеля арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне». Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі. Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне» з прысутнымі пагаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці.

Пасля прагляду дакументальнага фільма для запрошаных гасцей вядучым архівістам аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марынай Уладзіміраўнай Бартноўскай была праведзена экскурсія па архівасховішчы.

 

1. Дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. падчас выступлення
2. Агульнае фота мерапрыемства.
3. Падчас прэзентацыі дакументальнай выстаўкі «Гомельшчына непакораная».