Прафсаюзныя актывісты занальнага дзяржархіва ў г. Маладзечна добраўпарадкавалі памятнае месца часоў Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Ён нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых ад голаду і пазбаўленняў. Пра ўрокі мужнасці і гераізме загінуўшых у гады вайны сведчаць абеліскі, а памяць захоўваюць нашчадкі пераможцаў.

21 чэрвеня прадстаўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» у складзе дэлегацыі прафсаюзнага актыву раёна прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі, дзе 11 лістапада 1943 года фашысты ў ходзе карнай аперацыі спалілі разам з жыхарамі вёску Сакаўшчына. Тады ў агні загінулі 12 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска так і не адрадзілася. У 1973 годзе на месцы трагедыі насыпаны курган, на вяршыні якога ўсталяваная стэла. Сакоўшчыну называюць сястрой Хатыні.

Валанцёры прафсаюза пафарбавалі бетонныя элементы помніка, прыбралі пустазелле і смецце. Ушанавалі загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі ля абеліска.

На фота: Мемарыяльная дошка у памяць аб спаленай вёсцы Сакаўшчына.