Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у прэзентацыі фотаальбома «Гомельшчына гераічная»
14 чэрвеня 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у прэзентацыі фотаальбома «Гомельшчына гераічная», праведзенай газетай Гомельская праўда на базе ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы».
Над стварэннем фотаальбома працавалі ўсе музеі вобласці, гісторыкі, краязнаўцы, работнікі архіваў. Фотаальбом выдадзены абласной газетай «Гомельская праўда».
У прэзентацыі выдання прынялі ўдзел пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў, старшыня абласной арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Міхаіл Жукевіч, кіраўнікі структур, грамадскіх арганізацый.
Падчас выступленняў ганаровых гасцей неаднаразова падкрэслівалася важнасць гэтага праекта, яго ўнікальнасць і запатрабаванасць для патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Гартаючы старонкі альбома, можна зразумець, наколькі суровым выпрабаваннем для нашай краіны стала Вялікая Айчынная вайна.
На тэрыторыі вобласці звыш 1200 пахаванняў воінаў, партызан і ахвяр вайны, 667 помнікаў воінскай славы. З усімі гэтымі знакавымі месцамі і знаёміць чытача выданне.
Выставачны праект «Гомельшчына гераічная» – гэта даніна гераізму, стойкасці і патрыятызму нашых суайчыннікаў, якія сталі на абарону роднай зямлі.
![]() |
1. Фотаальбом «Гомельшчына гераічная» |
![]() |
2. Падчас выступу пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства |