Аб адкрыцці віртуальнай выстаўкі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў, 6 чэрвеня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася віртуальная выстаўка «Дойлідства вечнасці», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння будаўніка, намесніка кіраўніка трэстам «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрам Рыгора Андрэевіча Уласава.

Рыгор Андрэевіч Уласаў быў чалавекам, чый шлях службы і працы застаецца вялікім і натхняльным прыкладам для многіх. Яго гісторыя – гэта не проста біяграфія франтавіка і будаўніка, але і яркі прыклад таго, як асабістыя намаганні могуць пераўтварыць цэлыя гарады і пакінуць след у гісторыі. Усё пасляваеннае жыццё Рыгора Андрэевіча было звязана з будаўнічымі арганізацыямі: упраўленне ваенна-будаўнічых работ, а потым розныя будаўнічыя трасты, дзе ён працаваў на кіруючых пасадах, якія патрабавалі выдатных арганізатарскіх здольнасцей. Ён аднаўляў разбураныя Дом афіцэраў і Оперны тэатр, будаваў новыя жылыя дамы, заводы, школы і дзіцячыя сады. І не толькі ў сталіцы, але і ў Магілёве, Оршы, Гомелі, Барысаве і іншых гарадах.

Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстоўваліся дакументы фонду асабістага паходжання Р.А.Уласава.

Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.

На фота:
Рыгор Андрэевіч Уласаў. [1980-я гг.]. Ф. 250. Воп. 1. Сп. 10. С. 4.