Аб здымках дакументальнага фільма ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
3-4 чэрвеня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі наведала здымачная група тэлеканала «Беларусь 2» Белтэлерадыёкамланіі, якая працуе над стварэннем цыкла 10 дакументальна-пастановачных тэлефільмаў «Маленькія героі вялікай вайны».
Здымачную групу цікавілі дакументы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Былі прадстаўлены ўнікальныя фатаграфіі і панарамы вызваленай сталіцы з калекцый асабістых фондаў беларускіх архітэктараў і фондаў Белдзяржпраекта. Дэманстрацыя дакументаў суправаджалася супрацоўнікамі аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў.
На фота: Члены здымачнай групы Белтэлерадыёкампаніі вядуць здымкі ў сховішчы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.