Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі выданняў

30 мая ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І.Леніна ў рамках цыкла «Краезнаўчыя сустрэчы» адбылася прэзентацыя двух значных выданняў Аляксандра Віктаравіча Бараноўскага, першага намесніка дырэктара па навуцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата гістарычных навук. Гэта кніга «Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.)» і зборнік «Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».

У першым выданні выкарыстаны дакументы Дзяржархіва Віцебскай вобласці і занальных дзяржархіваў у гг. Оршы і Полацку. У зборніку навуковых артыкулаў «Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» апублікаваны даклады супрацоўнікаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці, якія прагучалі на навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 590-годдзю першай згадкі Талачына ў пісьмовых крыніцах, якая адбылася ў чэрвені 2023 г.

 

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці з А.В.Бараноўскім (у цэнтры)