Сустрэча ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу А.В. Няфёдавай
30 мая 2024 года ў Дзяржархіве ў г. Оршы адбылася сустрэча з дэлегатам ВНС, старшынёй абласной арганізацыі, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аленай Няфёдавай.
Дэлегат абмеркавала з калектывам, як змянілася роля Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе, паразмаўляла аб пытаннях фарміравання Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
Алена Васільеўна падкрэсліла, што сёння наша краіна сапраўды можа ганарыцца поспехамі ва ўсіх напрамках ад эканомікі да сацыяльнай сферы. Брэнд нашай дзяржавы – магутная сацыяльная палітыка: падтрымка шматдзетных і маладых сем’яў, людзей пажылога ўзросту і інвалідаў, клопат аб камфортным жыцці жыхароў нашай краіны. Геапалітычныя выклікі патрабуюць станавіцца мацнейшымі, але «настае час не агрэсіўна моцных, а моцных духам».
«Час выбраў нас!» – такі дэвіз сёмага Усебеларускага народнага сходу. Гэта значыць бяспека краіны, мір на нашай зямлі – у нашым адзінстве, згуртаванасці і веры ў сябе, – падсумавала Алена Васільеўна.