31 мая 2024 г. адбыўся рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні нарматыўна-прававой базы па пытаннях справаводства»

31 мая 2024 г. адбыўся рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні нарматыўна-прававой базы па пытаннях справаводства».

Мерапрыемства традыцыйна прайшло для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. У рэжыме відэаканферэнцыі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, які адзначыў, што семінар арганізаваны ў рамках работы, якая праводзіцца Дэпартаментам па архівах і справаводству, па растлумачэнню норм новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.

Дырэктар Дэпартамента падкрэсліў, што для таго каб арганізацыі мелі магчымасць вывучыць нормы новай Інструкцыі і прывесці свае лакальныя прававыя акты ў адпаведнасць з яе патрабаваннямі, пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2024 г. № 2 устаноўлены адкладзены тэрмін уступлення яе ў сілу – 1 ліпеня. 2024 г.

А.Л.Воінаў зазначыў, што ў бягучым годзе ўжо праведзена 7 семінараў Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы, у тым ліку і выязных, больш за 30 семінараў-нарад арганізавана рэспубліканскімі і абласнымі дзяржархівамі для арганізацый-крыніц камплектавання.

Правядзенне навучальных мерапрыемстваў будзе прадоўжана ў далейшым як на рэспубліканскім узроўні, так і на рэгіянальным.

Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў у сваім выступленні падрабязна спыніўся на пытаннях, якія датычацца асноўных змяненняў у арганізацыі і вядзенні справаводства ў святле новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.

Па выніках семінара ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія цікавяць, а таксама падкрэслілі важнасць і актуальнасць праведзенага мерапрыемства.

Прэзентацыя выступу А.Я.Рыбакова «Асноўныя змены ў арганізацыі і вядзенні справаводства ў святле новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў
Выступленне дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакова
Удзельнікі рэспубліканскага семінара
Удзельнікі рэспубліканскага семінара