Удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў»
23 мая 2024 года ў г. Мінску на базе ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылася ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў».
Арганізатарамі выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь». У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму: «Магілёў як кузніца кадраў для прамысловасці СССР: крыніцазнаўчы аспект» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», магістр гістарычных навук А.У.Петухоў.