Кіналекторый «Вызваленне» для ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»

16 мая 2024 года на ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат» здзейсніўся адзіны дзень інфармавання, у рамках якога для працоўнага калектыву быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», прысвечаны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Да прагляду фільма перад работнікамі выступіла дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Дударава Галіна Анатольеўна, якая расказала аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», ажыццяўляемым дзеля выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.

Таксама работнікам былі асветлены важныя пытанні, якія дакранаюцца захавання гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»
2. Дасягненні ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»
3. Сустрэча з працоўным калектывам ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат» у рамках адзінага дня інфармавання
4. Выступленне дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Г.А.Дударавай перад праглядам фільма
5. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Вызваленне»