Дзень Перамогі ў г. Магілёве

8 мая 2024 года, напярэдадні Дня Перамогі, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да бюста генерал-маёра Міхаіла Цімафеевіча Раманава — вядомага савецкага военачальніка, камандзіра 172-й стралковай дывізіі, якая гераічна абараняла Магілёў у ліпені 1941 года, а таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», дзе ўсклалі кветкі да капліцы.

Тысячы жыхароў Рэспублікі Беларусь выйшлі 9 мая на вуліцы гарадоў, каб вітаць і самім стаць удзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Цэнтральнай падзеяй дня ў горадзе Магілёве стала шэсце пакаленняў «Беларусь памятае». Па вуліцы Першамайскай да плошчы Славы прайшлі калоны дэманстрантаў. Сярод іх і прадстаўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

Пасля ўрачыстага марша па цэнтральнай частцы Магілёва на плошчы Славы адбылася патрыятычная акцыя «Народнае ўскладанне», мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, і святочны канцэрт «Голас зямлі». Увесь дзень магіляўчане і госці горада маглі наведаць дзясяткі тэматычных лакацый і канцэртных пляцовак, паглядзець кіно пад адкрытым небам. Завяршыўся святочны дзень патрыятычнай акцыяй «Праспяваем гімн разам» і маляўнічым феерверкам.

На фота: Работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прымаюць удзел у патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне» і ў шэсці пакаленняў «Беларусь памятае».