Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку ў мерапрыемствах, прысвечаных 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая 2024 года на плошчы Свабоды ля помніка вызваліцелям горада Полацка прайшла гарадская патрыятычная акцыя «Жыве Перамога ў пакаленнях!», прысвечаная 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку далучыліся да акцыі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых у баях, усклалі кветкі ў памяць герояў-вызваліцеляў.

9 мая 2024 года святкаванне Дня Перамогі ў Полацку пачалося з шэсця «Беларусь памятае!». Больш за 1000 чалавек прыйшлі з партрэтамі дзядоў і прадзедаў, каб прыняць удзел у шэсці. Гэтая акцыя – даніна памяці аб тых, хто каваў перамогу на франтах, у тыле, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў канцлагерах і гета.

Працягнулася свята патрыятычнай акцыяй «Гэтых дзён не змоўкне слава!»на эстрадзе Кургана Бессмяротнасці.

На здымку: Мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Полацку.