3 мая 2024 г. працоўны дзень у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці пачаўся з калектыўнага прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў

Прэм’ерны паказ фільма ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-гадовай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у гэты дзень быў арганізаваны таксама ў галоўным ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным ўніверсітэце імя П.М. Машэрава, гімназіі № 8 і сярэдняй школе № 47 г. Віцебска.

Папярэднічалі кінапаказу выступленні намесніка дырэктара архіва Т.У. Буевіч, заг. аддзела А.М. Бондаравай, вядучых архівістаў А.У. Багданавай і Ю.А. Кісялёвай.

 

1. Нам. дырэктара архіва Т.У. Буевіч выступае перад калектывам архіва і студэнтамі ВДУ імя П.М.Машэрава перад паказам фільма.
2. Нам. дырэктара архіва Т.У. Буевіч выступае перад калектывам архіва і студэнтамі ВДУ імя П.М.Машэрава перад паказам фільма.
3. Заг. аддзела А.М. Бондарава выступае перад паказам фільма ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
4. Вядучы архівіст А.У. Багданава праводзіць кіналекторый для навучэнцаў гімназіі № 8 г. Віцебска.
5. Падчас прэм’ернага паказу фільма «Ввызваленне» ў сярэдняй школе № 47 г. Віцебска.