Супрацоўнікамі дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці праведзены кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага каледжа кулінарыі
3 мая 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».
У ходзе мерапрыемства дзецям быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам сеансу архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Манцуровская Вікторыя Уладзіміраўна распавяла дзецям аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які ажыццяўляецца ў мэтах выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.
Напрыканцы была праведзена аглядная экскурсія па архіве падчас якой хлопцы наведалі выставы архіўных дакументаў і фатаграфій «У вайны не жаночы твар» і «Героі Вялікай Перамогі» якія экспануюцца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.