Нацыянальная прэм’ера «Час вярнуцца» ў кінатэатры «Космас»
2 мая ў кінатэатры «Космас» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» адбыўся сеанс прэм’ернага паказу фільма «Час вярнуцца» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Гледачамі сталі студэнты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій» і школьнікі ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва».
Перад пачаткам сеанса перад гледачамі з дакладамі аб аперацыі «Баграціён» выступілі лектар Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» дацэнт кафедры гісторыі і філасофіі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова» Алена Галавач і вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.