Урачысты сход у ДАГом
15 красавіка 2024 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся ўрачысты сход працаўнікоў архіва.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці арганізацыі і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння дырэктару ДАГв А.М.Сушчэвічу была ўручана Ганаровая грамата Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў чытальнай зале абласнога архіва. Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да А.М.Сушчэвіча звярнуўся калектыў ДАГв, пажадаўшы яму моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, новых поспехаў і асабістага шчасця!
У канцы мерапрыемства дырэктар архіва выказаў вялікую ўдзячнасць і падзяку калектыву архіва за цёплыя віншаванні.