Аб наведванні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна музея гісторыі пажарнай службы горада Гродна
20 кастрычніка 2023 года адбылася экскурсія супрацоўнікаў ДУ «НГАБ у г.Гродна» ў музей гісторыі пажарнай службы горада Гродна, прымеркаваная да Дня бацькі.
Архівістам і іх членам сям’і былі прадстаўлены ўсе этапы развіцця айчыннай пажарна-выратавальнай справы, пачынаючы з сярэднявечча і аж да сённяшніх баявых будняў ратавальнікаў, а таксама гісторыя з’яўлення, станаўлення і развіцця пажарнай справы на Гродзеншчыне, якая застыла ў гравюрах, дакументах, фатаграфіях, арыгінальных прадметах.
Непадробную цікавасць у гасцей музея выклікала гродзенская пажарная вежа -унікальны ў сваім родзе помнік архітэктуры 20 стагоддзя і адна з візітных картак г.Гродна.