Адкрыццё выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»

27 верасня адбылося адкрыццё выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі», арганізаванай сумесна Беларускім грамадскім аб’яднаннем фатографаў (далей – БГАФ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім саюзам архітэктараў.

Фотадакументы БДАКФФД, прадстаўленыя на выставе, ілюструюць змяненне аблічча сталіцы ў перадваенныя і пасляваенныя гады і ўяўляюць сабой унікальныя сведчанні гісторыі сваёй эпохі. Асабліва неабходна адзначыць унікальнасць гэтых фотадакументаў – многія з гэтых фатаграфій публікуюцца ўпершыню.

Выстава выклікала жывую цікавасць у мінчан і гасцей сталіцы. На адкрыцці прысутнічалі не толькі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўстаноў культуры, але і студэнты, і шырокае кола усіх, хто цікавіцца фатаграфіяй і архітэктурай.

Выкарыстанне фатаграфій, у тым ліку архіўных фотадакументаў з’яўляецца добрай дапамогай для захавання гісторыі архітэктуры Беларусі і наглядным спосабам перадачы гістарычнай спадчыны краіны новаму пакаленню. Як адзначыў Старшыня БГАФ Уладзіслав Карлавіч Рута, аб’яднанне фатографаў у далейшым плануе ўмацоўваць і развіваць супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і актывізаваць сумесную выставачную дзейнасць.

Выстава будзе знаходзіцца у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў па адрасе праспект Незалежнасці, 47, да 15 кастрычніка.

 

Афіша да выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»
Падчас прэзентацыі выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»
Падчас прэзентацыі выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»
Падчас прэзентацыі выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»
Падчас прэзентацыі выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»
Падчас прэзентацыі выставы «Архітэктура скрозь стагоддзі»