Аб правядзенні семінара для старшыняў экспертных камісій і спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення ІМПЗ Магілёўскай вобласці
19.09.2023 для старшыняў экспертных камісій і спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення ІМПЗ Магілёўскай вобласці праведзены навучальны семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)», арганізаванай установай “Дзяржаўны архіў Могілеўскай вобласці» Магілёўскай вобласці і ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці на базе абласной інспекцыі.
Для ўдзельнікаў асветлены пытанні: аб змяненнях у нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць архіўную справу і справаводства, арганізацыйна-прававое забеспячэнне архіва арганізацый, парадак распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў арганізацыі, парадак правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, падрыхтоўка і перадача спраў у архіў арганізацыі , парадак знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, патрабаванні да памяшканняў архіва арганізацыі, парадак выдачы спраў са сховішчаў, кантроль за наяўнасцю і станам спраў. Таксама асветлены пытанні аб змяненні тэрмінаў захоўвання дакументаў згодна з дзейным заканадаўствам.
Спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў інспекцый.
Для замацавання інфармацыі з удзельнікамі семінара праведзены тэсты па тэме семінара.
Увага ўдзельнікаў звернута на неабходнасць афармлення падпіскі на галіновы навукова-практычны часопіс «Архівы і справаводства».