Аб прысваенні Магілёўскай спецыяльнай сярэдняй школе транспартнай міліцыі імя капітана міліцыі – Уладзімірава Канстанціна Рыгоравіча

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення Пастанову Бюро Магілёўскага гаркама Камуністычнай партыі БССР і выканаўчага камітэта гарадскога Савета дэпутатаў працоўных №21/15-258 ад 11 мая 1967 года «Аб прысваенні Магілёўскай спецыяльнай сярэдняй школе Уладзімірава Канстанціна Рыгоравіча».

Гарадскія ўлады ініцыявалі ўвекавечанне памяці капітана міліцыі К.Р.Уладзімірава, у ліпені 1941 года камандаваўшага зводным батальёнам міліцыі пры абароне паўночнай часткі Магілёва. Воіны-міліцыянеры гераічна змагаліся ў баі, не адступіўшы пад націскам ворага. У тыя дні загінулі многія з міліцыянераў, у тым ліку і капітан батальёна К.Р.Уладзіміраў.

Гераічны подзвіг работнікаў магілёўскай міліцыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны не забыты і цяпер. На месцы баёў каля в. Гаі штогод праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам гараджан, супрацоўнікаў міліцыі, курсантаў Магілёўскага інстытута МУС РБ.

Спіс выкарыстаных крыніц:

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 11, Воп.5, Спр.431, Л.335-337.